З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

3 ліпеня — найважнейшая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Вызваленне сталіцы нашай краіны ад нацысцкіх захопнікаў стала ўвасабленнем стойкасці, мужнасці, з’яднанасці і гераічнай доблесці савецкага народа.

3 ліпеня мы адзначаем свята беларускай дзяржаўнасці, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца спадчынай Айчыны.

Беларусь прайшла цярністы гістарычны шлях, найскладанейшым выпрабаваннем на якім была Вялікая Айчынная вайна. Подзвіг салдат Перамогі — гэта духоўны фундамент, які дапамагае годна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да пастаўленых мэт.

Наш святы абавязак шанаваць самаадданасць пакалення пераможцаў, захоўваць і павялічыць яго заваёвы, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Мы павінны берагчы памяць пра вялікі подзвіг, перадаваць яе будучым пакаленням, умацоўваць мір ва ўсім свеце.

Віншуем вас з надыходзячым галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Віншуем вас з надыходзячым галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Шчыра жадаем вам шчасця і дабрабыту.
Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба.

Рэдакцыя сайта выпускнікоў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

1 × четыре =