У сувораўцаў свая гульня
Інтэлектуальныя гульні — найцікавы від працы, бо ў іх прысутнічае элемент спаборніцтва.
Змест конкурсаў быў умела падабраны. Займальная форма заданняў, дух саперніцтва, яркасць прэзентацыі дазволілі зрабіць адкрытае інтэграванае мерапрыемства «Свая гульня» цікавым і запамінальным.
Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена для сувораўцаў 4 і 5 рот педагогамі Сушко І.В., Пракопчык А.Ю., Радзюк І.В., Сіманенка І.В., Шантар С.В. пры падтрымцы і ўдзеле афіцэраў рот.
Каманды рот «Дабракі», «Светач» і «Першапраходцы» прасоўваліся на імправізаваным «Цягніку ведаў» па станцыях «Патрыятычная», «Сувораўская», «Святочная», » Стракатая».
Заўзятары актыўна дапамагалі камандам у туры «Тылавая падтрымка». Самы ўважлівы і актыўны балельшчык — Маёраў Яраслаў!
У напружанай барацьбе перамагла каманда 5 роты «Дабракі».
Рады за ўсіх! Малайцы!
Фотаздымкі: МСВВ